Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятыя суткі ў Ваўкавыску трымае галадоўку Натальля Няборская


Міхал Карневіч, Горадня Стан яе здароўя пагаршаецца: часта падае ціск, і яна ўжо траціла прытомнасьць. Хуткую дапамогу жанчына не выклікала -- яна кажа, што ў шпіталі мэдпэрсанал зьдзекліва ставіцца да галадоўнікаў.

Галадоўку спадарыня Няборская распачала пасьля таго, як атрымала рашэньне Ваўкавыскага суду аб тым, што павінна выплаціць 6,5 мільёнаў рублёў падатку за набыцьцё кватэры ў Менску. Згодна з рашэньнем суду, яна не прадставіла ў падатковую інспэкцыю поўную дэклярацыю аб даходах за некалькі гадоў. Натальля Няборская пэўны час працавала ў Запаляр’і, на яе запыт адтуль прыйшло толькі пацьверджаньне аб тым, што яна там жыла, а дакумэнты, якія датычаць яе працоўнай дзейнасьці, сказана ў адказе, згарэлі. На суд, які адбыўся ў Ваўкавыску 5 верасьня яе не запрасілі.

Аб сваёй галадоўцы Натальля Няборская пісьмова паведаміла старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Міхаілу Савельеву і старшыні аблвыканкама Уладзімеру Саўчанку. За гэтыя 5 дзён яе станам здароўя ніхто з прадстаўнікоў улады не пацікавіўся.

Галадае яна ў сваіх сяброў на кватэры, дзе цяпер і жыве з 12-гадовым сынам. Яна нідзе не працуе, бо звольнілася, каб пераехаць з Ваўкавыску ў Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG