Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі ўрад ачоліць Казімеж Марцінкевіч


ВАРШАВА. Лідэр партыі “Закон і справядлівасьць” Яраслаў Качынскі абвясьціў, што экспэрт партыі ў эканамічных пытаньнях Казімеж Марцінкевіч будзе новым прэм’ер-міністрам. Чакалася, што прэм’ерам будзе сам Яраслаў Качынскі. Але выбар выпаў на Марцінкевіча, каб не зашкодзіць перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах брату Яраслава Качынскага – Леху. Ужо сёньня чакаецца пачатак перамоў паміж партыямі “Закон і справядлівасьць” і партыяй “Грамадзянская плятформа” ў фармаваньні кааліцыйнага ўраду.
XS
SM
MD
LG