Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па гораду Газа


ГАЗА. Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па гораду Газа, пазбавіўшы яго элетраэнэргіі. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, з паветра адбыліся напады таксама на офіс палестынскага руху “Фатх” у Газе і іншыя аб’екты, якія, на думку Ізраілю, выкарыстоўваюць тэрарысты. Актыўныя дзеяньні супраць палестынскіх баевікоў пачаліся пасьля таго, як на мінулым тыдні Ізраіль быў абстраляны ракетамі з Паласы Газы. У аўторак палестынская групоўка “Ісламскі джыхад” паабяцала спыніць абстрэлы Ізраілю, аднак, пакінула за сабой права адказваць на ізраільскія ўдары.
XS
SM
MD
LG