Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША правялі перамовы з Узбэкістанам


ТАШКЕНТ. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэніэл Фрыд правёў перамовы з кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавым. Паводле прадстаўніка Карымава, Берані Алімава, абмяркоўваліся амэрыканска-ўзбэцкія адносіны. Вашынгтон заявіў, што ня будзе ахвяраваць правамі чалавека й дэмакратыяй ва Ўзбэкістане, каб захаваць доступ да ваеннай базы ў Каршы-Ханабад, якой ЗША карыстаецца для апэрацыяў у Аўганістане. Узбэцкія ўлады запатрабавалі ад Вашынгтона зьліквідаваць базу пасьля заклікаў ЗША да незалежнага расьследаваньня крывавых падзеяў у Андыжане. Раней сёньня прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак заявіў, што амбасада ЗША ня брала ніякага ўдзелу ў андыжанскіх падзеях.
XS
SM
MD
LG