Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова імкнецца на Захад


РЫГА. Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін заявіў, што ягоная краіна “аптымістычна й нецярпліва” імкнецца далучыцца да эўраатлянтычнай супольнасьці. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Рызе, Варонін сказаў, што Малдова прадставіла Эўразьвязу плян разьвіцьця стасункаў і гэты плян “атрымаў ацэнку”. Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрайбэрга заявіла, што абавязак яе краіны – падтрымаць імкненьне Малдовы далучыцца да эўраатлянтычнай супольнасьці. Латвія заявіла пра намер спрыяць малдоўскім рэформам у сфэры грамадзкага кіраваньня, мытнай і памежнай палітыцы. Цяпер Малдова – адна з самых бедных у Эўропе краінаў, у яе няма выхаду да мора і ёсьць праблемы з узброеным сэпаратызмам.
XS
SM
MD
LG