Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выказаўся пра Украіну й Чачэнію


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін адказаў на пытаньні грамадзянаў у жывым эфіры фэдэральных мас-мэдыя. Спэктар пытаньняў быў шырокі – ад праблемаў Далёкага Ўсходу да становішча расейскіх мяншыняў у краінах былога СССР. Пуцін заявіў, што законы Расеі не даюць яму права балятавацца на трэці тэрмін. Адносна Ўкраіны ён заявіў:

(Пуцін:) “Абсалютна недапушчальна, калі два такія этнічна, культурна, гістарычна блізкія народы – у простым, кроўным сэнсе блізкія сваякі – апынуліся разьдзеленыя, і гэтая трэшчына пашыраецца. Мы з кіраўніцтвам Украіны дамовіліся, што будзем працаваць над спрашчэньнем перасячэньня расейска-ўкраінскай мяжы”.

Пуцін упершыню прызнаў, што выкраданьнямі й забойствамі ў Чачэніі займаюцца ня толькі ваеўнікі, але й фэдэральныя войскі. У Сыктыўкары падчас тэлемосту з прэзыдэнтам міліцыянты зьбілі некалькіх чалавек, якія спрабавалі падыйсьці да манітора – у тым ліку старшыню мясцовага аддзяленьня правабарончыга таварыства “Мэмарыял” Яўгенія Хайдарава і ягоную жонку, а таксама некалькі пэнсіянэраў. Астатнія суразмоўцы прэзыдэнта ўдзельнічалі ў тэлемосьце паводле прапускоў, выдадзеных мясцовай адміністрацыяй.
XS
SM
MD
LG