Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не фінансавалі паўстаньня ў Андыжане


АНДЫЖАН. Амбасада ЗША ва Ўзбэкістане ніяк не дапамагала ўдзельнікам масавых антыўрадавых выступаў у Андыжане, якія адбыліся сёлета ў траўні. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак.

(Маккормак:) “Што датычыць Андыжану – мы працягваем адстойваць незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне крывавых падзеяў у гэтым горадзе. Наконт таго, што нашая амбасада мела дачыненьне да гэтых падзеяў – гэтае сьцьверджаньне беспадстаўнае”.
XS
SM
MD
LG