Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Пуцін: "Я сваё месца ў шыхце знайду"


RFE/RL Сёньня ў часе наўпроставага тэлерадыёэфіру з грамадзянамі Расеі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін чарговы раз заявіў, што ня будзе мяняць Канстытуцыі, каб балятавацца на пасаду прэзыдэнта трэці раз.

Прэзыдэнт Расеі адказаў на адпаведнае пытаньне, прыгадаўшы анэкдот савецкіх часоў пра Брэжнева: “Я сваю задачу бачу ня ў тым, каб вечна сядзець у Крамлі і каб на экранах тэлевізараў – па першай, другой і трэцяй праграмах – увесь час паказвалі адну і тую пысу, а дырэктар ФСБ казаў: “круціце на першыя тры каналы”.

Уладзімер Пуцін таксама дадаў:

(Пуцін: ) "Я сваю задачу бачу ў тым, каб стварыць умовы для разьвіцьця краіны на доўгую пэрспэктыву, каб да кіраўніцтва краінай прыйшлі маладыя, адукаваныя, эфэктыўныя кіраўнікі. Таму лічу, што ніякія зьмены ў заканадаўства, перш за ўсё ў Канстытуцыю Расейскай Фэдэрацыі, уносіць немэтазгодна. А што тычыцца мяне асабіста, то, як вайскоўцы гавораць, - я сваё меcца ў шыхце знайду”.
XS
SM
MD
LG