Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслом Расеі ў Беларусі можа стаць былы расейскі міністар шляхоў зносінаў Генадзь Фадзееў


RFE/RL/Інтэрфакс Пра гэта паведаміла агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы. Беларускі бок адмовіўся прыняць прызначанага пасла, былога губэрнатара Саратаўскай вобласьці Дзьмітрыя Аяцкава пасьля рэзкіх заяваў, зробленых Аяцкавым на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

"Інтэрфакс" зноў жа са спасылкай на дыпляматычную крыніцу паведамляе, што кандыдатура Аяцкава на пасаду пасла ў Менску Масква больш не разглядаецца.

Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Грыгоры Карасін не падцьвердзіў, але і не абвергнуў інфармацыі аб прызначэньні паслом Фадзеева.

Раней зьяўляліся чуткі, што кандыдатамі на кіраўніка расейскай дыпмісіі ў Менску зьяўляюцца дэпутаты Дзярждумы Генадзь Селязьнёў і Сяргей Бабурын, а таксама губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Ўладзімер Ягораў, які нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку з гэтай пасады прэзыдэнтам Пуціным.

Генадзю Фадзееву 68 гадоў, ён ня мае вопыту дыпляматычнай працы, большую частку жыцьця працаваў у сыстэме чыгуначнага транспарту, быў намесьнікам міністра шляхоў зносінаў СССР, у 90-я гады двойчы ўзначальваў міністэрства шляхоў зносінаў Расеі. Зь сёлетняга чэрвеня зьяўляецца памочнікам старшыні ўраду.
XS
SM
MD
LG