Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя ператрусы ў віцебскіх “зуброў"


Браніслава Станкевіч, Віцебск 17-гадовы школьнік Андрэй Ушэнка і 24-гадовы рабочы-будаўнік Уладзіслаў Анішчанка распавялі, што пэўны час нікому не паведамлялі пра ператрусы у мэтах кансьпірацыі.

Міліцыянты, якія прыходзілі да іх, цікавіліся ня столькі выбуховымі рэчывамі, колькі распытвалі пра структуры ды дзейнасьць “Зубра”.

Такім чынам, усяго за мінулыя выходныя адбыліся 6 ператрусаў у віцебскім моладзевым апазыцыйным асародку. Таксама супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзелу правялі асабісты дагляд сябраў КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі ды Аляксандра Салаўяна, затрыманых учора на вуліцы.

Спадару Плешчанку было загадана чакаць выкліку на адміністрацыйную камісію, бо ў ягонай сумцы знайшлі ўлёткі.

Пра тое, ці вернуць уладальнікам забраныя ў часе ператрусаў кнігі, сьцягі, кампутарныя дыскі ды ўсё іншае, пакуль нічога не вядома.
XS
SM
MD
LG