Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Іран выконваць міжнародныя пагадненьні


ТЭГЕРАН. ЗША заклікалі Іран выконваць міжнародныя пагадненьні ў ядзернай галіне ці быць гатовым да перадачы пытаньня ў Раду Бясьпекі ААН дзеля магчымага ўвядзеньня санкцый. Учора Тэгеран яшчэ раз выказаў пагрозу аднавіць усе неабходныя працы дзеля ўзбагачэньня ўрану і забараніць інспэкцыі сваіх ядзерных аб’ектаў, калі Міжнароднае агенцтва ў ядзернай энэргіі не адклікае сваёй рэзалюцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства замежных спраў Ірану, якое было зачытанае ў панядзелак па тэлевізіі. У суботу рада дырэктараў МАГАТЭ ўхваліла рэзалюцыю ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану, якая прадугледжвае перадачу “іранскага дасье” ў Раду Бясьпекі ААН з прычыны парушэньня Тэгеранам абавязацельстваў паводле Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG