Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне арыштаваныя болей як 400 удзельнікаў антываенных акцыяў


ВАШЫНГТОН. Паліцыя ў Вашынгтоне заявіла, што арыштавала каля 370 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку ля Белага дому. Паліцыя пачала арышты пасьля таго, як дэманстранты праігнаравалі заклікі пакінуць тэрыторыю ў панядзелак. Сярод затрыманых – адна зь лідэраў антываеннага руху Сіндзі Шыхэн – маці жаўнера, які загінуў летась у Іраку. Таксама былі арыштаваныя болей 40 удзельнікаў іншай антываеннай акцыі ў Вашынгтоне ля будынку Пэнтагону. У суботніх дэманстрацыях супраць вайны ў Іраку ў Вашынгтоне ўдзельнічалі прыкладна 100 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG