Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд рэдактару газэты "Згода" нагадаў яму 1937-ы год


Уладзімер Глод, Менск Аляксей Кароль – рэдактар газэты "Згода" і ягоны намесьнік Аляксандар Сьдзьвіжкоў аштрафаваныя на 100 базавых велічыняў кожны (прыблізна па 1200 даляраў ЗША). Адпаведнае рашэньне вынес суд Першамайскага раёну Менску. Суд пакараў кіраўнікоў незалежнага выданьня за "пашырэньне наўмысна непраўдзівых зьвестак".

Як паведаміў 26 верасьня на прэсавай канфэрэнцыі Аляксей Кароль, падставай для такога рашэньня суду, сталі каляжы, якія друкаваліся ў некалькіх нумарах "Згоды". Журналісты выкарыстоўвалі вядомыя карціны, прыкладам, Сальвадора Далі, на якіх замест твараў з арыгіналаў зьмяшчалі выявы шэрагу беларускіх палітыкаў, прычым, як падкрэсьліў спадар Кароль, гэта былі ня толькі прадстаўнікі ўлады.

Аляксей Кароль, які зьяўляецца прафэсійным гісторыкам, гаворыць, што рашэньне суду нагадала яму 1937-ы год:

(Кароль: ) "Гэта традыцыя 1937-га году. Сьведчу, як гісторык, які адшукаў дакумэнты 1930-х гадоў. Мы выглядаем як амаль што ворагі народу. І падтэкст разглядаецца як ужо нейкае правапарушэньне".

Яшчэ 24 сакавіка ў офісе "Згоды" правялі ператрус, а ўсю аргтэхніку, якая належала выданьню, канфіскавалі. Яе да гэтага часу, паводле словаў Караля, рэдакцыі не вярнулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG