Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія базы будуць разьмешчаныя на тэрыторыі Баўгарыі


САФІЯ: Міністр абароны Баўгарыі Вэсэлін Блізьнякоў паведаміў, што ў хуткім часе Баўгарыя дазволіць Злучаным Штатам разьмясьціць свае базы на тэрыторыі краіны. У мінулым тыдні старшыня камісіі замежных справаў баўгарскага парлямэнту Саламон Пасі паведаміў, што Сафія і Вашынгтон дамовіліся наконт трох базаў на тэрыторыі Баўгарыі, у якіх будуць разьмешчаныя 3 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў. У мінулым месяцы таксама Румынія заявіла¸ што падпіша са Злучанымі Штатамі дамову аб адкрыцьці амэрыканскіх базаў ля ўзьбярэжжа Чорнага Мора.
XS
SM
MD
LG