Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір паветраных сілаў Літвы звольнены з пасады ў сувязі з інцыдэнтам з расейскім самалётам


ВІЛЬНЯ: Камандзір паветраных сілаў Літвы Ёнас Марцінкус быў звольнены з пасады ў сувязі са сьледзтвам ў справе расейскага самалёту. Міністр абароны Гядымінас Кіркілас не патлумачыў канкрэтных прычынаў адхіленьня Марцінкуса ад пасады акрамя таго, што той меў дачыненьне да катастрофы самалёту. Расейскі зьнішчальнік СУ-27 разьбіўся 15 верасьня на тэрыторыі Літвы. Сьледчыя пачалі аналіз запісу палёту. Тымчасам камандзір паветраных сілаў Расеі Ўладзімір Міхайлаў паведаміў, што літоўскія улады хутка вызваляць пілёта самалёту, які катапультаваўся і цяпер знаходзіцца пад вартай.
XS
SM
MD
LG