Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі вызваляць з турмы Абу Граіб сотні ірацкіх вязьняў


БАГДАД: Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі сёньня ў розных атаках на амэрыканскія канвоі. Невядомы нападнік ў паліцэйскім мундзіры застрэліў сёньня каля Іскандарыі на поўнач ад Багдаду пяць настаўнікаў шыіцкай школы і кіроўцу. У Багдадзе як мінімум 10 іракцаў загінулі ў выніку яшчэ аднаго самагубчага бомбавага замаху. Амэрыканскія ўлады пачалі вызваляць сотні вязьняў з турмы Абу Граіб. Да канца гэтага тыдня агулам маюць быць вызваленыя каля тысячы чалавек. Да вызваленьня вязьняў заклікалі ірацкія ўлады з нагоды ісламскага посту Рамадану, які пачынаецца ў палове наступнага тыдня.
XS
SM
MD
LG