Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь адкінула ўкраінскае пасярэдніцтва ва ўрэўуляваньні адносінаў з Эўразьвязам


КІЕЎ: Украіна выступіла з прапановай пасярэдніцтва ў нармалізацыі напружаных адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Краіны Эўразьвязу асудзілі афіцыйны Менск ў перасьледзе польскай меншасьці ў Беларусі. Выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Orhfbys Барыс Тарасюк заявіў пра гэта пасьля перамоваў са сваім беларускім калегам Сяргеям Мартынавым. Аднак беларускі міністр адкінуў зьнешню дапамогу. “Беларусь, як сувэрэнная дзяржава сама акрэсьліцца з працэсамі ўнутры свайго грамадзтва і яна не патрабуе зьнешняй дапамогі, пры ўсёй павазе да нашай братняй Украіны"--заявіў Мартынаў. Раней, Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў тым, што разам з Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі яна падахвочвае беларускіх палякаў да ўдзелу ў спробе адхіленьня прэзыдэнта ад улады.
XS
SM
MD
LG