Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджана сымболіка Кангрэсу дэмакратычных сілаў


Алесь Дашчынскі, Менск На паседжаньні сталай нарады дэмсілаў зацьверджана сымболіка Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Сымбалем кангрэсу дэмсілаў, які адбудзецца ў Менску 1—2 кастрычніка, стане дрэва, крона якога нагадвае абрысы Беларусі на мапе. Гэтае дрэва ўзвышаецца на падмурку, які сымбалізуе надпіс “Кангрэс дэмакратычных сілаў”.

Тлумачыць культуроляг Вацлаў Арэшка:

(Арэшка: ) “Мы вырашылі, што пакуль кангрэс сымбалізуе адзінства ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі, то той грунт, на якім мы ўсе стаім — гэта любоў да краіны, гэта дрэва, крона якога нагадвае абрыс Беларусі, а ўнізе, як падмурак, надпіс: “Кангрэс дэмакратычных сіл”. Чырвонае дрэва на белым фоне. Колеры кангрэсу белы і чырвоны, нашы традыцыйныя, беларускія колеры. Для нас цяпер галоўнае — адзінства, гэта наша імкненьне да свабоды і пераменаў. Гэта ў пэўным сэнсе пасланьне нашаму кангрэсу”.

Паводле спадара Арэшкі, арганізатары не плянуюць утвараць з гэтага мерапрыемства палітычнае шоў зь вялікай колькасьцю бел-чырвона-белых сьцягоў, бо ў гэтым выпадку камуністы могуць прынесьці пэўную колькасьць чырвоных.

(Арэшка: ) “Але, я думаю, што будуць сьцяжкі, якія будуць сымбалізаваць настрой кандыдатаў. Нацыянальнае беларускае спалучэньне — гэта колеры кангрэсу. Ці будуць яны колерамі адзінага кандыдата, гэта пакажа час. Адзіны каныдат — гэта як бы новы спосаб існаваньня апазыцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG