Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень трымае галадоўку Натальля Няборская


Міхал Карневіч, Горадня Жыхарка Ваўкавыска распачала галадоўку пасьля таго, як атрымала рашэньне Ваўкавыскага суду аб тым, што павінна выплаціць 6,5 мільёнаў рублёў падатку за набыцьцё кватэры ў Менску.

Такую суму ёй прызначыў суд у сувязі з тым, што яна ня здолела прадставіць у падатковую інспэкцыю поўную дэклярацыю аб даходах за некалькі гадоў. Натальля Няборская пэўны час працавала ў Запаляр’і, на яе запыт адтуль прыйшло толькі пацьверджаньне аб тым, што яна там жыла, а дакумэнты, якія датычаць яе працоўнай дзейнасьці, сказана ў адказе, згарэлі. На суд, які адбыўся ў Ваўкавыску 5 верасьня яе не запрасілі.

Пасьля атрыманьня рашэньня суду яна зьвярнулася са скаргай ў пракуратуру, дзе ёй адказалі, што падобныя судовыя справы могуць разглядацца без прысутнасьці адказчыка. Пасьля гэтага, 23 верасьня, яна аб’явіла галадоўку, папярэдзіўшы аб гэтым пісьмова старшыню Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіла Савельева і старшыню аблвыканкама Уладзімера Саўчанку.

Галадае яна ў сваіх сяброў на кватэры, дзе зараз і жыве з 12-гадовым сынам. Зараз яна нідзе не працуе, паколькі звольнілася з тым, каб пераехаць з Ваўкавыска ў Менск.
XS
SM
MD
LG