Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць з Кітаю дзякуе Беларусі за падтрымку на міжнароднай арэне


RFE/RL Кітай – адзін з прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Віктар Шэйман у размове са старшынём Цэнтральнай камісіі кітайскай кампартыі па праверцы дысцыпліны У Гуан Джэнем.

Віктар Шэйман выказаў удзячнасьць кітайскаму госьцю “за значную падтрымку палітыкі Беларусі на міжнароднай арэне”.

У сваю чаргу старшыня Цэнтральнай камісіі кітайскай кампартыі па праверцы дысцыпліны У Гуань Джэн падзякаваў беларускаму боку “за падтрымку Кітая ў пытаньнях правоў чалавека, Тайваня, Тыбэту і рэфармаваньня ААН”. Ён запрасіў Віктара Шэймана наведаць Кітай ў кастрычніку сёлета.

Напрыканцы гэтага году мае адбыцца візыт у Кітай Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG