Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ад каго можа зыходзіць пагроза тэрарызму ў Беларусі?


Ганна Соусь, Менск Ці апасаецеся вы праяваў тэрарызму ў Беларусі? Ад каго можа зыходзіць пагроза тэрарызму? З гэтымі пытаньнямі нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на вуліцах Менску.

(Карэспандэнтка: ) “Ці апасаецеся вы тэрарызму ў Беларусі?”

(Спадарыня: ) “Напэўна, ня вельмі. Гэта адзінкавыя выпадкі ў Беларусі”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што гэта магчыма. Мне страшна. Тэрарысты — гэта беспрынцыпныя людзі, якім усё роўна, каго забіваць. Гэта ёсьць у іншых краінах, і я ня ведаю, што можа стаць сур’ёзнай перашкодай для іх, чаму яны ня могуць прыйсьці ў Беларусь…”

(Спадар: ) “Гледзячы на апошнія выбухі ў Віцебску, дык апасаюся”.

(Спадар: ) “Я ня думаю, што гэта быў тэракт. Гэта зрабіў вар’ят”.

(Спадар: ) “Дзякуй Богу, у нас ёсьць парадак. Таму я не баюся”.

(Спадарыня: ) “Мне страшна за блізкіх людзей”.

(Спадарыня: ) “Не, калі казаць шчыра, я не апасаюся тэрарызму. Я думаю, што той выпадак у Віцебску — непаразуменьне. Больш падобна на хуліганства, чым на тэрарыстычны акт”.

(Спадарыня: ) “Ёсьць нейкае адчуваньне, што гэта магчыма і ў Беларусі, але такога пачуцьця страху няма”.

(Спадарыня: ) “А хто яго не апасаецца? Канечне, гэта страшная справа”.

(Спадарыня: ) “Разам з тым, я спадзяюся, што наш прэзыдэнт усе адолее”.

(Спадар: ) “Нешта падобнае ўжо адбываецца. Напрыклад, у Віцебску”.

(Спадарыня: ) “Канечне, як кожны нармальны чалавек. У мяне таксама растуць дзеці. Я лічу, што кожны чалавек апасаецца тэрарызму ў Беларусі”.

(Карэспандэнтка: ) “Адкуль, на вашую думку, зыходзіць пагроза тэрарызму?

(Спадарыня: ) “Адусюль. З той жа Польшчы, Украіны і Расеі таксама”.

(Спадар: ) “З Захаду. Больш няма адкуль. Зайздросьцяць нашай эканоміцы”.

(Спадар: ) “З Захаду, можа, яшчэ з Чачэніі”.

(Спадарыня: ) “Адкуль заўгодна, бо яны могуць ісьці і праз Расею, і зь іншых замежных краінаў”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што з Усходу, таму што цяпер увесь тэрарызм адтуль. Там людзі вельмі настроены супраць эўрапейскай цывілізацыі”.

(Спадарыня: ) “На маю думку, тэрарыстычныя акты робяць злыя людзі, гэта ідзе ад саміх людзей”.

(Спадар: ) “Ісламскі экстрэмізм… Але наўрад ці. Да нас яны дачыненьня ня маюць. Мы мірная краіна, якая ні з кім не вядзе вайны”.

(Спадар: ) “Я б не сказаў, што можа быць пагроза тэрарызму. А вось пагроза з Захаду можа быць, у асноўным, эканамічная вайна, калі так можна сказаць”.

(Спадар: ) “Толькі з Поўдня”.

(Спадарыня: ) “Мы сябруем з мусульманскім сьветам. Я ня думаю, што ў нас можа быць нейкі зьнешні тэрарызм”.
XS
SM
MD
LG