Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 26 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1935 год:

“Гэты дзяржаўны акт выдан сельска-гаспадарчай арцелі “Чырвоны спецыяліст” сяла (мястэчка, вёскі) Сенніца, Калядзічы, Менскага раёна Беларускай Соцыялістычнай Рэспублікі, Менскім раённым выканаўчым камітэтам Советаў у тым, што за сельска-гаспадарчай арцеллю “Чырвоны спецыяліст” замацоўваецца ў бестэрміновае карыстанне, гэта значыць навечна, зямля ў колькасці 1521,95 гектараў, згодна ніжэй начэртанага плана і апісання граніц. Выдан 24 дня верасня месяца 1935 года ў горадзе, паселішчы (мястэчку, сяле, вёсцы) Сенніца”.

Звязда”, 1945 год:

“Адкрыўся першы аддзел Беларускай дзяржаўнай карціннай галерэі, у якім сабрана звыш 300 работ беларускіх мастакоў і скульптараў, створаных імі ў дні Вялікай Айчыннай вайны. У галерэі многа карцін мастакоў-партызан. Да іх адносяцца палотны Сухаверхава, Раманава, Софіі Лі і другіх. Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягвае вялікая карціна заслужанага дзеяча мастацтва БССР Ахрэмчыка — “Паседжанне ЦК КП(б)Б у г.Лёзна 3 ліпеня 1941 года, пасля выступлення па радыё таварыша Сталіна”… Бліскучую творчую перамогу атрымаў Бембель. Па-майстэрску выканана яго скульптура “Адважны сын Беларусі — Герой Савецкага Саюза капітан Гастэла”… У першым аддзеле галерэі прадстаўлены таксама архітэктурныя праекты Мінска ў будучыні”.

“Народная воля”, 1995 год. Віцэ-прэзыдэнт Польскага ПЭН-цэнтру Яцак Бахельскі на ІІ Міжнародным кангрэсе ў абарону дэмакратыі і культуры:

“Улада, якая грунтуецца на кантролі сродкаў масавай інфармацыі, ня можа ўтрымаць іх пад кантролем і ўрэшце сама распадаецца. На маю думку, небясьпека ў цяперашні час хаваецца ня ў тым, што які-небудзь урад адменіць свабоду слова гвалтам, шляхам забароны альбо ўціску, а ў тым, што ў сьвядомасьці вельмі многіх людзей свабода слова, а магчыма і свабода наагул — паняцьці непатрэбныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG