Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фэст у Нью-Ёрку (фота)


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк У апошнія выходныя верасьня ў Нью-Ёрку, у Брукліне, традыцыйна праходзіць беларускі фэстываль. Сёлета парафіяне сабору Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы таксама віталі гасьцей.

Фэстываль, а дакладней кірмаш, у гэтыя выхадныя праходзіў на ўсім працягу вуліцы Атлянтык авэню, на якой разьмешчаны старэйшы беларускі праваслаўны храм ў Амэрыцы – сабор Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы .

На фэстывалі былі прадстаўленыя ўсе імігранцкія дыяспары, якія насяляюць бруклінскую Атлянтык авэню. І сёлета выглядала, што беларусаў ужо добра тут ведаюць.

Беларускі ў нацыянальных строях частавалі гасьцей дранікамі, аладкамі, бульбянікамі ды рознымі ішымі прысмакамі беларускай кухні.

Сёлета на кірмашы ў Брукліне прадаваліся і сувэніры з дрэва і саломкі. А будынак царквы імя Кірылы Тураўскага вітаў сваю беларускую грамаду. Была магчымасьць сустрэцца ў сьвяточным настроі. А таксама паглядзець канцэрт, які наладзілі Аляксандар Балотнік, а таксама Вольга і Тацяна Дзямешчыкі.

Спадарства Мікалай і Леаніла Сагановічы да сьвята склалі і выдалі зборнік беларускіх песень, і таму сёлета ў канцэрце разам з прафэсійнымі сьпевакамі ўдзельнічалі ўсе прысутныя на фэсьце.







XS
SM
MD
LG