Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае шосты дзень


Міхал Карневіч, Горадня На стан здароўя Мікалай Аўтуховіч пакуль ня скардзіцца, паколькі ўжо ведае як галадаць. Кажа, што цяжэй стане пасьля двух тыдняў.

За апошнія два гады – гэта ўжо трэцяя яго галадоўка. Ён і надалей упэўнены, што супраць ягонага бізнэсу пачаўся чарговы наступ з боку падатковых органаў і мясцовых уладаў.

Аўтуховічу і фірме “Ніка-Транс”, зь якой ён супрацоўнічае, падатковыя органы прыпісваюць каля мільёна даляраў недаплачаных падаткаў і штрафаў.

Галадае Мікалай Аўтуховіч адзін у сваім офісе. За гэтыя шэсьць дзён ягоным здароўем ніхто зь мясцовых уладаў не пацікавіўся.
XS
SM
MD
LG