Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" вырашыў спыніць абстрэл Ізраілю


ГАЗА. Палестынская групоўка “Хамас” заклікала сваіх прыхільнікаў спыніць ракетныя абстрэлы Ізраілю з Паласы Газы пасьля сэрыі ўдараў ізраільскага войска ў адказ. Лідэр “Хамасу” ў Газе заявіў, што рашэньне прынятае ў інтарэсах палестынскага народу. У той жа час “Ісламскі джыхад” абвясьціў пра спыненьне замірэньня пасьля таго, як у нядзелю ўвечары ў выніку ізраільскага авіяналёту на поўдні Паласы Газы быў забіты адзін з кіраўнікоў групоўкі, якога Ізраіль лічыў вінаватым у некалькіх тэрактах.
XS
SM
MD
LG