Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэны на нафту рэзка ўпалі


НЬЮ-ЁРК. Цана на сырую нафту рэзка ўпала на біржах Нью-Ёрку й Лёндану. Барэль сыравіны ў Нью-Ёрку каштуе 63 даляры 8 цэнтаў, што ніжэй на 1 даляр 12 цэнтаў за папярэдні кошт. У Лёндане цана ўпала на 2 даляры 59 цэнтаў і склала 62 даляры 1 цэнт. Спэцыялісты лічаць, што цэны рэагуюць на параўнальна невялікія разбурэньні, выкліканыя ўраганам “Рыта”. Ураган нязначна пашкодзіў нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
XS
SM
MD
LG