Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвастрыўся канфлікт Ізраіль-Палестына


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраільская армія атрымала загад нанесьці масіраваны ўдар па палестынскіх экстрэмістах у адказ на абстрэл горада Здэрот на поўні Ізраілю. У горадзе Газа учора зь верталёту ізраільскія жаўнеры зьнішчылі дзьве машыны з ваеўнікамі “Хамасу”. Чацьвёра забітыя, 9 параненыя. Раніцай у нядзелю ізраільская авіяцыя нанесла моцны ўдар па паўночных раёнах Газы. Палестынскія тэрыторыі цалкам блякаваныя. Да мяжы з сэктарам прыцягнутыя артылерыя, танкі й наземныя войскі. На заходнім беразе Ярдану арыштаваныя больш за 200 актывістаў радыкальных груповак, сярод іх – два лідэры “Хамасу”. Прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон склікаў экстраннае паседжаньне кабінэту. Палестынскае кіраўніцтва заклікала сусьветную супольнасьць на дапамогу.
XS
SM
MD
LG