Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы парлямэнцкія выбары


ВАРШАВА. У Польшчы сёньня – парлямэнцкія выбары. Галасаваньне працягнецца сёньня да 21 гадзіны па менскім часе. Больш за 11 тыс. кандыдатаў прэтэндуюць на 460 месцаў у Сэйме, ніжняй палаце парлямэнту, і на сто месцаў у верхняй палаце, Сэнаце. Паводле некаторых зьвесткаў, наперадзе правацэнтрысцкія партыі “Грамадзянская пляцформа” і “Права й справядлівасьць”. Зьвяз левых дэмакратаў, які кіраваў дасюль, з-за шэрагу карупцыйных скандалаў можа ўвогуле ня трапіць у парлямэнт. За 16 год дэмакратыі ў Польшчы ніводнай партыі не ўдавалася кіраваць больш за адзін тэрмін. 9 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, найбольшыя шанцы на перамогу мае правацэнтрыст Дональд Туск.
XS
SM
MD
LG