Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дж. Буш абяцае дапамогу ў аднаўленьні пацярпелых раёнаў ад "Рыты"


Г’ЮСТАН. ЗША. Ураган “Рыта”, які наваліўся на поўдзень ЗША гэтай начы, працягвае гублць моц – цяпер яму нададзеная самая нізкая, першая, катэгорыя. Цяпер хуткасьць ветру складае 120 кілямэтраў на гадзіну. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на штаты Тэхас і Луізіяна. Шмат дамоў разбураныя, пашкоджаныя энэргасыстэмы, з каранямі павырываныя дрэвы. Новы Арлеан у Луізіяне зноў заліты вадой: магутныя хвалі прарвалі толькі што адрамантаваную дамбу. У Тэхасе паводка пагражае гораду Порт-Артуру, дзе разьмешчаныя буйныя нафтахімічныя прадпрыемствы. У Галвэстане адбыўся моцны пажар. Прыбярэжныя раёны пакінулі болей як два мільёны чалавек. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абяцае поўную дапамогу ў аднаўленьні пацярпелых раёнаў.
XS
SM
MD
LG