Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураган "Рыта" бушуе на поўдні ЗША


Г’ЮСТАН. ЗША. Ураган “Рыта”, які наваліўся на поўдзень ЗША гэтай начы, губляе моц – зь пятай, найвышэйшай, катэгорыі ён пераведзены ў другую. Аднак, і цяпер пры хуткасьці ветру 160 кілямэтраў на гадзіну і моцным дажджу ён нясе небясьпеку. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на штаты Тэхас і Луізіяна. Шмат дамоў разбураныя, пашкоджаныя энэргасыстэмы, з каранямі павырываныя дрэвы. Новы Арлеан у Луізіяне зноў заліты вадой: магутныя хвалі прарвалі толькі што адрамантаваную дамбу. У Тэхасе паводка пагражае гораду Порт-Артуру, дзе разьмешчаныя буйныя нафтахімічныя прадпрыемствы. У Галвэстане – моцны пажар. Прыбярэжныя раёны пакінулі болей як два мільёны чалавек.
XS
SM
MD
LG