Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль наносіць удары па палестынскіх экстрэмістах


ГАЗА. Ізраільскае войска атрымала загад нанесьці зьнішчальны ўдар па палестынскіх экстрэмістах ў адказ на абстрэл гораду Сдэроту на поўдні краіны. Сёньня раніцай ізраільская авіяцыя нанесла ракетны ўдар па паўночных раёнах Паласы Газы і цалкам блякавала яе. Да мяжы з Паласой падцягнутыя артылерыя, танкі і наземныя войскі. Сёньня днём у горадзе Газа адбыўся моцны выбух. Ракетным ударам з паветра былі зьнішчаныя два аўтамабілі з баевікамі “Хамас”. Забітыя 4 чалавекі, 9 параненыя. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон склікаў тэрміновае паседжаньне ўраду. Палестынскае кіраўніцтва зьвяртаецца да міжнароднай супольнасьці па дапамогу.
XS
SM
MD
LG