Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ абмяркоўвае рэзалюцыю ў ірацкай праблеме


МАСКВА. Міністры замежных спраў Расеі і Вялікай Брытаніі Сяргей Лаўроў і Джэк Стро па тэлефоне абмеркавалі сытуацыю вакол іранскай ядзернай праграмы. Размова адбылася позна ўвечары ў пятніцу напярэдадні ключавога паседжаньня Міжнароднага Агенцтва ў Атамнай Энэргіі, якое адбываецца сёньня ў Вене. На ім абмяркоўваецца магчымасьць увядзеньня санкцый супраць Тэгерану. Паводле паведамленьня Міністэрства замежных спраў Расеі, Лаўроў сказаў Стро, што Масква верыць, што МАГАТЭ будзе працягваць назіраць за дзеяньнямі Ірану ў атамнай галіне спакойна і без палітызацыі праблемы. Эўразьвяз прапанаваўМАГАТЭ праект рэзалюцыі, у якой абвінавачвае Тэгеран у парушэньні абавязацельстваў у ядзернай галіне, што можа прывесьці да перадачы іранскага “ядзернага дасье” ў Раду Бясьпекі ААН, Аднак, пра тэрміны перадачы дакумэнтаў у рэзалюцыі няма гаворкі.
XS
SM
MD
LG