Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце пратэстуюць супраць вайны ў Іраку


ЛЁНДАН. У многіх краінах сьвету сёньня адбываюцца антываенныя маніфэстацыі. Дзесяткі тысяч людзей выйшлі на дэманстрацыю ў Лёндане, каб запатрабаваць вяртаньня брытанскіх вайскоўцаў зь Іраку. Антываенныя маніфэстацыі адбыліся таксама ў сталіцах Італіі, Францыі, Фінляндыі, Нарвэгіі, Швэцыі. Масавыя акцыі пратэсту супраць прысутнасьці войскаў кааліцыі ў Іраку плянуюцца і ў буйных гарадох ЗША.
XS
SM
MD
LG