Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Басры выдалі ордэр на арышт брытанцаў


БАГДАД. У Багдадзе ахвярамі новага тэракту сталі як найменей 4 чалавекі. У прымесьці сталіцы Іраку выбухнуў замінаваны аўтамабіль – забітыя тры жаўнеры і мясцовы жыхар. Некалькі чалавек параненыя. На поўдні краіны, у Басры, мясцовы судзьдзя выдаў ордэр на арышт двух брытанскіх вайскоўцаў, абвінаваціўшы іх у забойстве паліцыянта. Гэта тыя самыя жаўнеры, якія былі на мінулым тыдні затрыманыя паліцыянтамі ў Басры, а затым вызваленыя брытанскім спэцназам. Брытанскае міністэрства абароны заявіла, што ордэр ня мае юрыдычнай моцы.
XS
SM
MD
LG