Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ і Ўсясьветны банк хочуць перамагчы галечу


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Вашынгтоне адкрываецца чарговая сустрэча краінаў-сябраў Міжнароднага Валютнага Фонду і Ўсясьветнага банку. У цэнтры ўвагі будуць пытаньні аблягчэньня даўгавога бярэмя бяднейшых краінаў сьвету. Акрамя таго удзельнікі сустрэчы зьбіраюцца абмеркаваць шырокі дыяпазон праблем: ад галечы да росту цэн на нафту. На МВФ і Усясьветны банк аказваецца ціск, каб гэтыя фінансавыя арганізацыі падтрымалі высунутую раней на саміце “вялікай васьмёркі” ў Брытаніі ініцыятывы пра сьпісаньне даўгоў бяднейшых краінаў.
XS
SM
MD
LG