Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы пяцёра падазраваных у арганізацыі выбуху ў Віцебску


Браніслава Станкевіч, Віцебск Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі Першы старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь Васіль Дземянцей, які прыехаў у Віцебск.

На прэсавую канфэрэнцыю, якая адбылася сёньня ўвечары ў Віцебску, былі запрошаныя толькі супрацоўнікі агенцтваў "Інтэрфакс" ды БелТА, а таксама Першага Нацыянальнага тэлеканалу ды ОНТ.

Першы старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь Васіль Дземянцей паведаміў ім, што затрыманыя пяцёра падазраваных у арганізацыі выбуху на вуліцы Леніна ў Віцебску, што адбыўся ўчора. У інтарэсах сьледзтва іхныя імёны названыя не былі.

Што да шараговых жыхароў горада, то для іх па віцебскім тэлеканале “Лад” была арганізаваная адмысловая праграма з удзелам Кіраўніка абласной міліцэйскай управы Вячаслава Яўстаф''ева, намесьніка старшыні аблвыканкаму Пятра Южыка і Галоўнага урача вобласьці Валерыя Хаджаева.

Тэлегледачы задавалі ім пытаньні па тэлефоне, а прадстаўнікі афіцыйных структураў, у сваю чаргу, гаварылі пра тое, што жыхарам горада трэба ігнараваць чуткі й захоўваць спакой ды раўнавагу. У прыватнасьці, было падкрэсьлена, што выбух за мінулыя суткі быў толькі адзін, а не тры ці чатыры, як можна пачуць у гарадзкім транспарце ці на вуліцы, і што сьмяротных ахвяраў няма.

Аднак, дзеля гарантыі бясьпекі жыхароў, традыцыйныя восеньскія кірмашы, заплянаваныя на заўтра, ужо адмененыя, у горад выкліканыя дадатковыя сілы міліцыянтаў ды байцоў АМОНу з Менску, а ў гараджанаў загадзя папрасілі прабачэньня за мажлівасьць асабістых даглядаў, калі іхныя паводзіны на вуліцы пададуцца міліцыянтам падазронымі.

Гл. таксама • Вынік выбуху – 36 чалавек шпіталізаваныя • Выбух у Віцебску: каля 40 чалавек атрымалі раненьні (відэа)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG