Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвярамі выбуху ў Паласе Газы -- 10 чалавек


ГАЗА. Як найменей 10 палестынцаў былі забітыя і болей як 80 параненыя, калі выбухнуў джып на сходзе Хамасу ў лягеры ўцекачоў ў Паласе Газы. Паводле палестынскай паліцыі, ёсьць падазрэньне, што прычынай выбуху сталі выбуховыя прыстасаваньні Хамасу, запакаваныя ў аўтамабілі. Ізраільскае войска адмаўляе, што мае дачыненьне да інцыдэнту. Хамас ладзіў сьвяточны сход з нагоды выхаду Ізраілю з Паласы Газы. Раней сёньня на Заходнім беразе Ярдану пад горадам Тулькарм ізраільскія вайскоўцы застрэлілі трох палестынскіх баевікоў. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што палестынцы пачалі страляць, калі іх спрабавалі затрымаць. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасьля завяршэньня фінальнай стадыі эвакуацыі ўсіх габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы і чатырох – з Заходняга берагу Ярдану. “Ісламскі джыхад” заявіў, што зьбіраецца адпомсьціць за ліквідацыю ізраільскімі вайскоўцамі палестынцаў. “Хамас” абвясьціў, што будзе зьбіваць ізраільскія самалёты над Паласой Газы.
XS
SM
MD
LG