Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як найменей 24 чалавекі загінулі ў ЗША ў часе эвакуацыі


НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. Новы Арлеан зноў залівае вада, але дамба ля гораду пакуль трымаецца. Гэтым разам прычынай – ураган “Рыта”. У часе эвакуацыі насельніцтва з прыбярэжных раёнаў штатаў Луізіяна і Тэхас у прымесьці Даласу загарэўся аўтобус, у якім вывозілі састарэлых людзей. Загінулі ня меней як 24 чалавекі. Болей чым два мільёны чалавек пакінулі ўзьбярэжжа Мэксыканскай затокі. Чакаецца, што ўраган “Рыта” ўдарыць па ўзьбярэжжу ЗША ўначы зь пятніцы на суботу. Паводле апошніх дадзеных, ураган крыху адхіліўся на ўсход, таму гарады Г’юстан і Галвэстон могуць пазьбегнуць наўпроставага ўдару.
XS
SM
MD
LG