Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея высылае канадзкага адваката


МАСКВА. Генэральная пракуратура Расеі зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі з просьбай пазбавіць статусу адвакатаў ўсіх абаронцаў Міхаіла Хадаркоўскага, акрамя Генрыха Падвы. Паводле прадстаўніка Генпракуратуры Натальлі Вешняковай, яны супрацьдзейнічалі правасудзьдзю. Канадзкага адваката Робэрта Амстэрдама высылаюць з Расеі, ягоная віза ануляваная. У чацьвер прысуд Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву набыў моц. Суд разгледзеў касацыйную скаргу і скараціў ім тэрмін зьняволеньня зь 9 да 8 гадоў.
XS
SM
MD
LG