Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе -- чарговы тэракт


БАГДАД. У Багдадзе сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне ў мікрааўтобусе – загінулі пяць чалавек, 17 – параненыя. У іншым раёне ірацкай сталіцы пры нападзе на патруль забіты ірацкі вайсковец, яшчэ адзін быў паранены.Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паўтарыў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку датуль, пакуль там будзе існаваць нестабільнасьць. (Буш:) “Мы не дазволім тэрарыстам спакойна дзейнічаць у Іраку. Мы працягнем падрыхтоўку ірацкіх сілаў бясьпекі, каб яны змаглі ўзяць на сябе ўсю адказнасьць за асноўныя апэрацыі. А нашы войскі сканцэнтруюцца на такіх важных задачах, як пошук і захоп тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаўі, Пры гэтым мы працягнем намаганьні дзеля ўцягваньня ўсіх іракцаў у палітычны працэс".
XS
SM
MD
LG