Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праблемы абмяркоўваюць у Літве


Валер Каліноўскі, Вільня Парлямэнцкая асамблея НАТО ў супрацоўніцтве з сэймам Літвы праводзіць сэмінар, прысьвечаны Беларусі. На яго запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазыцыі, праваабарончых арганізацыяў, незалежных мэдыяў.

Амбасада Беларусі ў Літве асудзіла правядзеньне гэтага сэмінару, назваўшы яго "закулісным абмеркаваньнем унутранай сытуацыі ў Беларусі" і зазначыўшы, што прадстаўнікі беларускіх уладаў не былі запрошаныя на сэмінар, а склад выступоўцаў быў падабраны тэндэнцыйна. Тым ня менш, на паседжаньні магла свабодна прысутнічаць здымачная група беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня.

Францускі дэпутат Луі Бувар ад імя кіраўніцтва Парлямэнцкай асамблеі НАТО зазначыў, што становішча ў Беларусі драматычнае -- праводзіцца мэтадычная кампанія супраць актывістаў апазыцыі, незалежных мэдыяў і любых асобаў, якія спрабуюць выказаць уласную думку. Пацьверджаньні гэтай тэзы гучалі ў выступах старшыні Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, сына зьняволенага былога міністра і пасла Міхаіла Марыніча,Паўла Марыніча, жонкі зьнікала тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага, Сьвятланы Завадзкай , рэдактара тыднёвіка "Белорусы и рынок" Вячаслава Хадасоўскага і старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жыны Літвіной.

На сэмінары актыўна абмяркоўвалася праблема арганізацыі радыёвяшчаньня на Беларусь Эўразьвязам, у тым ліку і мова вяшчаньня. Прадстаўнікі Літвы, якія ладзілі сэмінар, заклікалі выкарыстоўваць беларускую мову. Гэта, на іх думку спрыяла б умацаваньню беларускай нацыянальнай тоеснасьці. ( Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG