Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За амэрыканскім дыпляматам у Берасьці сачыла міліцыя і журналісты БТ


Алег Супрунюк, Берасьце Кіраўнік палітычнага і эканамічнага аддзелу амабасады ЗША ў Беларусі Дэрэк Хоган сёньня наведаў Берасьце. У часе знаходжаньня дыплямата ў гэтым горадзе за ягонымі дзеяньнямі ўвесь час назіралі прадстаўнікі праваахоўных службаў і супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня.

Адна з сустрэчаў спадара Хогана была прысьвечаная стану незалежнай рэгіянальнай прэсы ў Беларусі і адбылася ў рэдакцыі газэты “Брестский курьер”. На самым пачатку візыту ў памяшканьні нечакана зьявілася здымачная група мясцовага тэлебачаньня, апэратар якой адразу пачаў рабіць відэазапіс удзельнікаў сустрэчы. Асаблівая ўвага была нададзена асобе Дэрэка Хогана, але ніякіх пытаньняў яму журналісты дзяржаўнага тэлебачаньня не задавалі.

Увесь час пакуль амэрыканскі дыплямат знаходзіўся ў памяшканьні рэдакцыі, каля будынку стаяла міліцэйская машына і тая ж здымачная група мясцовага тэлеканала. Рэдактар газэты “Брестский курьер” Мікалай Аляксандраў ня выключае, што зроблены відэазапіс будзе выкарыстаны ў прапагандысцкіх мэтах у праграмах дзяржаўнага тэлебачаньня.
XS
SM
MD
LG