Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэрсію тэракту віцебская міліцыя па-ранейшаму не разглядае


Браніслава Станкевіч, Віцебск Учорашні выбух у Віцебску міліцыя кваліфікуе як “замах на забойства, зьдзейсьнены грамадзка-небясьпечным cпосабам”.

Выбух адбыўся ў 22.17 на вуліцы Леніна, каля летняе кавярні рэстарацыі “Эрыдан”. Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся каля 50-ці чалавек, 29 зь іх цяпер знаходзяцца ў гарадзкіх шпіталях з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці. У асноўным гэта маладыя людзі ад 15 да 25 гадоў.

Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік абласной міліцэйскай управы Вячаслаў Яўстаф’еў, выбуховае прыстасаваньне было самаробным, і мела даволі шырокі радыюс дзеяньня: паводле папярэдняе вэрсіі, гэта была мэталёвая ёмістасьць зь бітым шклом і дробнымі мэталёвымі фрагмэнтамі.

Па факце выбуху ў грамадзкім месцы ўзбуджаная чарговая крымінальная справа. Вінаватых у мінулым надзвычайным здарэньні – у выбуху, што адбыўся 14 верасьня, міліцыянты дагэтуль не найшлі.

Вэрсію тэрарыстычнага акту міліцыя па-ранейшаму не разглядае.

© фота uvd.vitebsk.by (шрубы, сабраныя на месцы папярэдняга выбуху, 14 верасьня)

Гл. таксама • Выбух у Віцебску: каля 40 чалавек атрымалі раненьні • Савет бясьпекі: віцебскі выбух ня быў тэрарыстычным актам

Зьнешнія спасылкі • Сайт Віцебскага ўпраўленьня ўнутраных справаў • vitebsk.by/files/terakt.avi (.AVI-відэа, 2.2 мэгабайты)
XS
SM
MD
LG