Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Ўзбэкістан распачалі манэўры


ТАШКЕНТ. Расея і Ўзбэкістан сёньня распачалі сумесныя вайсковыя манэўры, якія праходзяць без удзелу міжнародных назіральнікаў упершыню з часу распаду СССР. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што манэўры неабходныя, каб супрацьстаяць “новым выклікам і пагрозам у рэгіёне”. Расейскі міністар прыбыў у Ташкент зь Бішкеку, дзе ён абвясьціў пра будучыя сумесныя манэўры Кіргізстану й Расеі. Сёньня Іваноў сустрэнецца з кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавым.
XS
SM
MD
LG