Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Грузію й Асэтыю да стрыманасьці


ВАШЫНГТОН. ЗША заклікалі да стрыманасьці прадстаўнікоў Грузіі і Паўднёвай Асэтыі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак заявіў, што «ЗША падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласьць Грузіі ды пераконваюць бакі працаваць на мірнае ўрэгуляваньне». Маккормак зьвярнуўся і да Расеі з заклікам «устрымацца ад падтрымкі непрызнанага паўднёваасэтынскага кіраўніцтва». Расея паслала ў Тбілісі спэцыяльнага прадстаўніка Валер''я Кеняйкіна з прапановай зьменшыць напружаньне. Паўднёваасэтынскія ўлады цьвердзяць, што 7 жыхароў Цхінвалі былі параненыя мінамётным агнём з боку грузінскіх вёсак на дзень незалежнасьці Асэтыі. Грузінскія ўлады сьвярджаюць, што пазаўчора асэтыны абстралялі зь мінамёту дзьве грузінскія вёскі. Афіцыйны Тбілісі паўтарыў сваё абвінавачаньне: Расея ўзбройвае Паўднёвую Асэтыю.
XS
SM
MD
LG