Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы з Паўночнай Карэяй працягнуцца


ПХЕНЬЯН. Паўночная Карэя адступаецца ад сваіх патрабаваньняў атрымаць ядзерны рэактар на лёгкай вадзе да таго, як замарозіць сваю ядзерную праграму. Гэтае пытаньне яна заклікае абмеркаваць на наступным раўндзе шасьцібаковых перамоваў у лістападзе. Намесьнік міністра замежных справаў Паўднёвае Карэі Чо Сун Хон заклікаў ЗША хутчэй даць Пхеньяну рэактар, каб узьнік давер між бакамі. Пагадненьне прадугледжвае таксама аказаньне гуманітарнай дапамогі з боку сусьветнай супольнасьці за адмову ад ядзернай праграмы. ААН прадастаўляла Пхеньяну харчаваньне для 6,5 млн. чалавек. Усяго Паўночную Карэю насяляе 22,5 млн. чалавек. За апошнія 10 гадоў панаваньня паўночнакарэйскага рэжыму чучхе каля 10 млн. чалавек сканалі ад голаду.
XS
SM
MD
LG