Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Войскі ЗША застаюцца ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Джордж Буш падкрэсьліў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку, пакуль не ўсталюецца стабільнасьць. «Мы працягнем навучаньне ірацкіх сіл бясьпекі і перададзім у іхную кампэтэнцыю асноўныя апэрацыі. Нашыя сілы зоймуцца вышукваньнем высокапастаўленых тэрарыстаў кшталту Абу Мусаба аз-Заркаўі. Мы працягнем супрацоўніцтва з іракцамі, каб прыцягнуць усе слаі грамадзтва да палітычнага працэсу». Міністар замежных справаў Саўдаўскай Арабіі Саўд аль-Файзал выказаў трывогу, што «Ірак падыходзіць да свайго распаду». Аль-Файзал лічыць, што ўхвала канстытуцыі на рэфэрэндуме 15 кастрычніка не разьвяжа грамадзянскага канфлікту. У чацьвер адзін з шыіцкіх лідэраў, аятала Алі Ас-Сыстані, зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў з заклікам падтрымаць канстытуцыю. Каля 150 духоўных і рэгіянальных лідэраў сунітаў заклікалі адхіліць праект.
XS
SM
MD
LG