Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы ратуюцца ад «Рыты»


НОВЫ АРЛЕАН. ГАЛВЭСТАН. Г''ЮСТАН. Дарогі і аэрапорты ў штатах Тэхас і Луізіяна закаркаваныя. Блізу мільёну чалавек пакідаюць свае дамы перад ураганам «Рыта», якая абрушыцца на узьбярэжжa Мэксыканскай затокі ў суботу ранкам. Нацыянальны мэтэaцэнтар панізіў катэгорыю «Рыты» зь 5 да 4 балаў, аднак ураган застаецца моцным і непрадказальным. Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш заявіў, што чыноўнікі на ўсіх узроўнях кіраваньня “каардынуюць свае дзеяньні і гатовыя да найгоршага”. Ураган «Катрына», які абрушыўся на ўзьбярэжжа 29 жніўня, меў 4-бальную моц. У выніку “Катрыны” цалкам разбураны й затоплены Новы Арлеан, больш за мільён чалавек страцілі дамы. На сёньня колькасьць загіблых у выніку «Катрыны» -- больш за тысячу чалавек. Сьпіс працягвае расьці.
XS
SM
MD
LG