Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cэксуальны тэракт у Барысаве


Галіна Абакунчык, Менск Агляд незалежнага друку за 23 верасьня.

“БДГ. Деловая газета” на старонках сёньняшняга нумару аналізуе нядаўняе рашэньне Міністэрства юстыцыі пра абавязковую рэгістрацыю ўсіх грамадзкіх ініцыятываў, блёкаў, рухаў і кааліцыяў. “Улада выдала гэтым фірмам “чорную пазнаку”, папярэдзіўшы, што перад выбарамі любыя дзеяньні ад імя незарэгістраваных арганізацыяў будуць мець вынікам адміністрацыйную адказнасьць”, – піша газэта.

У артыкуле “Чорная пазнака незгаворлівым” “БДГ” камэнтуе рашэньне Міністэрства спорту й турызму, якое пазбавіла ліцэнзіяў на права дзейнасьці 101 турыстычнае прадпрыемства. У чорны сьпіс трапілі тыя юрыдычныя асобы й прыватныя прадпрымальнікі, якія не пажадалі праходзіць пераліцэнзаваньня на ўмовах, прапанаваных чыноўнікамі Мінспорту, паведамляе газэта.

“Пагроза бескантрольнага пашырэньня ВІЧ-інфэкцыі навісла над Барысавам у выніку сэксуальнага тэракту выпускніцы адной зь мясцовых школаў”, – паведамляе “БДГ” у публікацыі “Схаваная пагроза”. Дзяўчына пасьпела перадаць хваробу 14 чалавекам, пакуль яе не спыніў чарговы каханак. Паводле ацэнак сьледчых, ахвярамі ў горадзе сталі ня менш за 30 чалавек, але многія зь іх нават ня ведаюць, што ім вынесены сьмяротны прысуд.

Тыднёвік “Наша Ніва” сёньня друкуе адкрыты ліст журналіста Аляксандра Фядуты Кангрэсу дэмакратычных сілаў. “Альбо перамагайце, альбо саступіце месца новаму палітычнаму пакаленьню. Лідэры “дзясяткі” мусяць пайсьці ў адстаўку ў выпадку паражэньня адзінага кандыдата”. Гэтую заяву Фядута прапануе ўключыць ў рэзалюцыю Кангрэсу. Артыкул называецца “Настаў час палітычнай адказнасьці”.

Тыднёвік “Брестская газета” ў публікацыі “Радыяактыўны груз вярнулі ў Казахстан” паведамляе, што днямі ў Берасьці спынілася фура з 20 тонамі мэталу, якая ехала ў Нямеччыну. Кіроўцы папрасілі праверыць свой груз на радыяактыўнасьць, бо на расейскай мытні спрацавала адмысловая тэхніка, хоць мытнікі гэты факт праігнаравалі. Выявілася, што ўзровень радыяцыі перабольшаны ў 12 разоў, а таму машыну адправілі з гораду пад канвоем...

“Витебский курьер” сёньня паведамляе, што ў горадзе пачалі выпякаць хлеб імя сусьветна вядомага мастака Марка Шагала “Шагалаўскі”. Летась беларуска-францускае прадпрыемства “Вуадор” пачало тут выпуск гарэлкі “Шагал”, але мела пасьля гэтага судовы разбор. “Нашчадкі Шагала вельмі раўніва ставяцца да імя свайго вялікага продка, і калі яны даведаюцца, што ў Віцебску зьявіўся “Шагалаўскі” хлеб, асьцерагаюся, што й ягоных стваральнікаў чакае тое самае”, – пракамэнтавала зьяўленьне новага хлеба дырэктар Арт-цэнтру Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая. “А хлеб я каштавала, і ніякіх станоўчых эмоцыяў ён у мяне ня выклікаў”, – сказала яна карэспандэнтам газэты “Витебский курьер”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG