Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла Еханурава прэм''ер-міністрам


КІЕЎ. Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны з другой спробы зацьвердзілі сёньня кандыдатуру Юрыя Еханурава на пасадзе прэм’ер-міністра. Юры Еханураў заявіў, што ўжо на наступным тыдні ён назаве склад новага ўраду: “Мы не павінны губляць часу. Як найменей, трэць ураду будзе складацца зь людзей, далёкіх ад палітыкі. Яны будуць прагматычна вырашаць тыя праблемы, якія стаяць перад краінай.” “За” Еханурава прагаласавалі 289 парлямэнтароў пры неабходным мінімуме -- 226 галасоў. У аўторак яму не хапіла трох галасоў. Юры Еханураў – былы кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці – выконваў абавязкі прэм’ера пасьля адстаўкі ўраду Юліі Цімашэнкі.
XS
SM
MD
LG